Дзень Волі − 2015: пад беларускімі, украінскімі і эўрапейскімі сьцягамі ЖЫВЫ БЛОГ
У Менску адбылося масавае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзел у акцыі ўзялі больш за тысячу чалавек.
У Менску адбылося традыцыйнае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзельнікі сабраліся а 15-й гадзіне каля кінатэатра «Кастрычнік», пасьля прайшлі шэсьцем да парку Дружбы Народаў. Першапачаткова збор удзельнікаў плянаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзьве гадзіны раней.