Сьвяточны мітынг партыі БНФ перад Опэрным тэатрам. Выніковы фотарэпартаж
Акцыя каля расейскай амбасады скончылася катаньнем на трамваі
Каля амбасады Расеі ў Менску актывісты «Маладога фронту» правялі 8 верасьня акцыю, прымеркаваную да Дня вайсковай славы.
Да пачатку акцыі быў затрыманы лідэр МФ Зьміцер Дашкевіч, на падыходзе да амбасады схапілі актывістку Вольгу Мікалайчык.
Акцыю правялі фактычна два чалавекі, актывісты Сяржук Стрыбульскі і Павал Пракаповіч. Яны разгарнулі расьцяжку «Акупанты — вон», скандавалі лёзунгі ў падтрымку Ўкраіны.
Зь імі спрачаліся два «мясцовыя жыхары». Мужчына, ад якога пахла алькаголем, лаяўся матам на актывіста і Аляксандра Лукашэнку.
Акцыю пільнавалі некалькі дзясяткаў людзей у цывільным з рацыямі, у двары ля амбасады стаялі два аўтазакі.
Па завяршэньні акцыі два чалавекі ў цывільным трымаліся блізка Пракаповіча, калі той скіраваўся да трамваю. Журналісты вырашылі праводзіць актывіста. У трамваі журналісты спрабавалі ўзяць інтэрвію ў людзей у цывільным, тыя адмовіліся. За трамваем ехаў міліцэйскі сіні Volkswagen.
Актывіст даехаў на трамваі да канцавой станцыі «Возера», паехаў у адваротны бок, выйшаў на плошчы Перамогі. Людзі ў цывільным і Volkswagen пакінулі яго на ўваходзе ў мэтро.
За трамваем, на якім ад расейскай амбасады зьехаў адзін з удзельнікаў, езьдзіла машына спэцслужбоўцаў.
Людзі з рацыямі (зьлева) перасталі хадзіць за актывістам Пракаповічам каля ст.м. Перамогі. Цяпер акцыя ўсё-ўсё #1514 https://t.co/AB3Cqui7bZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
«Мяне затрымалі жорстка», — Вольга Мікалайчык
Карэспандэнт Свабоды змог датэлефанавацца да Вольгі Мікалайчык. Яна распавяла, што знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. Ёй сказалі, што яна «крышку затрыманая».
«Мяне затрымалі жорстка. Сіні мікрааўтобус спыніўся на скрыжаваньні перад расейскай амбасадай. Выскачылі брытагаловыя. Я зразумела, што па мяне, і я тузанулася. Яны схапілі мяне і з усёй сілы кінулі дагары нагамі ў гэты аўтобус, я ўдарылася галавой аб сьценку аўтамабіля. Перада мной, дарэчы, крочыў хлопчык гадоў васьмі, яны напалохалі гэтае дзіця».
У пастарунку Вольга Мікалайчык заявіла, што яе затрымалі незаконна, і запатрабавала адваката.
«Яроменка тут пабыў хвілін пяць у адным кабінэце. Потым яго адвялі чамусьці на паверх, дзе крымінальны вышук. Я разумею, што хутка буду не на сувязі».
Людзям з рацыяй (адзін на фота зьлева) ўжо відавочна надакучвае катацца на трамваі за актывістам (справа) #1514 https://t.co/U62dYqpq6S
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Жонка Ўладзімера Яроменка паведаміла, што Зьміцер Дашкевіч і яе муж — у Цэнтральным РУУС. Зь імі яшчэ некалькі чалавек. Паводле папярэдніх зьвестак, туды ж адвезьлі і Вольгу Мікалайчык.
На заканчэньне ўдзельнікі мітынгу прасьпявалі "Магутны Божа". "У нашы сілы і праўду нашу веры дай". #1514 https://t.co/vbZ9bEszXK
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Актывіст, журналісты і людзі з рацыямі (на фота) даехалі на трамваі да Возера, едуць назад. Дзіўная акцыя 😃 #1514 https://t.co/aePGDYBIOw
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Сіўчык: Каля расейскай амбасады ідуць затрыманьні. Арыштаваныя Дашкевіч, Мікалайчык, іншыя актывісты. Ганьба!#1514 https://t.co/axsxyGSV5N
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Сіўчык зьвярнуўся да праваахоўнікаў: Вы нашчадкі каго: пераможцаў пад Оршай, ці маскоўскіх халуёў?#1514 https://t.co/vPi4FuYvp7
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Чалавек з рацыяй, які ў трамваі праваджае ўдзельніка акцыі ля расейскай амбасады, ня хоча даваць інтэрвію :( #1514 https://t.co/qXGvGsHhAV
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Аліса і Алена. Моладзь БНФ.#1514 https://t.co/8GdA67IG45
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Айцец Леанід: Будзем памятаць гетмана Канстанціна Астрожскага, нашага Геркулеса, які перамог ворагаў з усходу.#1514 https://t.co/icI9Znigjd
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Лайфхак: калі прыходзяць на акцыю ”мясцовыя жыхары” з пахам алькаголю і лаяцца матам, міліцыя ў форме зьнікае #1514 https://t.co/fWHYfQcdV3
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Сустрэліся дзьве адзіноты ля расейскай амбасады… #1514 https://t.co/T3BfaoTpcE
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
Мітынг з нагоды беларускага вайсковага сьвята пачалі з малітвы, як было 502 гады таму.#1514 https://t.co/sJg5GpxXgk
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016
RT @ihar_losik: Баннер "Оккупанты" возле посольства России в Минске https://t.co/GZRLAYY9gz #1514 https://t.co/MwyQ7Shmq0
— Радыё Свабода (@svaboda) 8.9.2016