Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акцыях пратэсту ў Маскве і Санкт-Пецярбурзе пачаўся хапун

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Абноўлена: Паводле зьвестак «ОВД-Инфо», у Маскве на Цьвярской і праспэкце Сахарава затрыманыя каля 400 чалавек, паліцыя ўжывае гвалт. У Санкт-Пецярбурзе затрыманыя, паводле выданьняў «Фонтанка» і «Бумага», больш за 300 чалавек.

У Санкт-Пецярбурзе 12 чэрвеня ў час антыкарупцыйнай акцыі прыхільнікаў Аляксея Навальнага затрыманыя ня меней за 150 чалавек, перадае мясцовае выданьне «Бумага».

Мітынг на Марсавым полі ня быў дазволены ўладамі, але людзі сабраліся, у тым ліку ўздымалі расейскія сьцягі, раздавалі ўлёткі. Каля 14:10 людзей абкружыў АМАП, спачатку затрымалі і адвялі ў аўтазакі 50 чалавек, а яшчэ 50 трымалі ў ачапленьні. Потым затрымалі і другую частку пратэстоўцаў. Частка мітынгоўцаў засталася па-за ачапленьнем.

У іншых гарадах Расеі таксама праходзяць актыкарупцыйныя мітынгі, але затрыманьні на момант публікацыі адзінкавыя. У Маскве гарадзкія ўлады дазволілі «маўклівы пратэст» без выяўленьня «асаблівых пачуцьцяў». Лідэр пратэстаў Аляксей Навальны затрыманы.

Нехта зь ліку пратэстоўцаў у Санкт-Пецярбурзе запусьціў у неба вялізную надзіманую качку — адзін з сымбаляў антыкарупцыйнага пратэсту. Паводле трансьляцыі выданьня «Фонтанка», качка пратрымалася ў небе каля 5 хвілін, пасьля была «затрыманая» паліцыяй.

Гумовая качка стала інтэрнэт-мэмам пасьля таго, як у адным з расьсьледаваньняў «Фонду барацьбы з карупцыяй» Аляксея Навальнага быў паказаны катэджны комплекс, што меркавана належыць прэм’ер-міністру Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву, дзе асобна быў пазначаны буйны «домік для качкі» на возеры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG