Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Washington Post: Постсавецкія краіны супраць Расеі. Што на гэта скажа ЗША?


Карл Гершман
Карл Гершман

Былыя савецкія рэспублікі супраць Расеі. Ці далучыцца да іх ЗША? Гэтае пытаньне задае прэзыдэнт National Endowment for Democracy (NED) Карл Гершман ў газэце Washington Post.

Прэзыдэнт NED Карл Гершман апісвае супрацьстаяньне, якое ўзьнікла на глебе эўраінтэграцыйных працэсаў Украіны, Малдовы, Грузіі і Армэніі. І захады, якія прымала Расея ў дачыненьні да гэтых дзяржаваў. Паводле палітоляга, «зламаць» удалося толькі Армэнію, астатнія краіны засталіся пры сваім рашучай курсе «на Эўропу». Дарэчы, Украіну Гершман называе «самым буйным прызам» расейскай гульні, ціск на якую аказаўся асабліва «контрапрадуктыўным».

Паводле Карла Гершмана, пытаньне ціску Расеі на постсавецкія краіны, якія вырашылі стаць «эўрапейскімі», — недастаткова асьвятляецца ў прэсе ЗША. Гэта тэму адсунуў на другі плян сырыйскі канфлікт, дзякуючы якому Расея стала «добрым паліцыянтам» у вачах сусьветных мэдыяў. Карл Гершман прапануе Вашынгтону задумацца над магчымасьцю падтрымаць краіны, якія апынуліся пад ціскам Расеі.
«Расея выкарыстала эканамічныя пагрозы і пагрозы бясьпекай, каб завабіць посткамуністычныя краіны ў свой Эўразійскі мытны зьвяз, а таксама заблякаваць ініцыятыву ЭЗ «Усходняе партнэрства».

Паводле яго, ЗША павінны ўзаемадзейнічаць з урадамі і грамадзтвам Украіны, Грузіі і Малдовы для таго, каб працэс рэформаў спрыяў эканоміцы, а таксама стварэньню менш карумпаваных і больш падсправаздачных грамадзтву ўрадаў.

Пагадненьне аб асацыяцыі павінна разглядацца «не як самамэта, а як адпраўная кропка да сапраўднай дэмакратыі», а пагадненьне аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўразьвязам можа паскорыць скон «ідэалёгіі Пуціна аб расейскім імпэрыялізьме».

Паводле Гершмана, «Расея выкарыстала эканамічныя пагрозы і пагрозы бясьпекай, каб завабіць посткамуністычныя краіны ў свой Эўразійскі мытны зьвяз, а таксама заблякаваць ініцыятыву ЭЗ «Усходняе партнэрства».

Гершман піша, што посткамуністычныя краіны цяпер аддаюць перавагу дынаміцы Эўропы, а не застойную эканоміку Расеі. Да таго ж, ніякая з краінаў не жадае рэзка павышаць тарыфы, чаго патрабуе ўступ у эўразійскую мытную супольнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG