Амбасадар Вялікай Брытаніі Брус Бакнэл выклаў у сваім твітэры відэаролік зь віншаваньнем з Калядамі і Новым годам на беларускай мове.
«Дарагія сябры! Віншую вас з Калядамі і Новым годам! Шчыра жадаю вам усяго найлепшага», — кажа амбасадар.
Брус Бакнэл вядзе свой твітэр-акаўнт па-ангельску, але гэтае віншаваньне зьявілася на беларускай мове.