Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за тры месяцы справа нападу на пікет Губарэвіча чакала разгляду ў судзе


Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

18 кастрычніка ў Першамайскім судзе Менску адбудзецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай па факце нападу на Аляксандра Русевіча, зьбіральніка подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Юрася Губарэвіча. Сьледчым спатрэбілася больш за тры месяцы, каб давесьці справу да суду.

Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч сказаў карэспандэнту Свабоды, што гэты інцыдэнт здарыўся ў Менску на вуліцы Каліноўскага, калі невядомыя нападпітку напалі на пікетоўцаў яшчэ падчас збору подпісаў.

«Тады была выкліканая міліцыя, асоба нападніка была адразу вызначаная, і яго затрымалі. Я думаю, міліцыя адмыслова зацягвала перадачу гэтай справы ў суд, чакаючы, калі пройдуць выбары, каб гэты эпізод ня трапіў у справаздачы міжнародных назіральнікаў.

Паглядзім, як цяпер паставяцца да гэтай справы судзьдзі. Бо, як правіла, за падобныя рэчы звычайным грамадзянам выносяць даволі жорсткія прысуды. А калі справа тычыцца нападу на палітычных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі, то тут можа быць вынік абсалютна непрадказальны».

Сябра руху «За свабоду» Юрась Меляшкевіч так пракамэнтаваў сытуацыю ў фэйсбуку:

«Я лічу,што варта зрабіць гэты працэс больш адкрытым праз наш удзел, каб вінаватыя не пазьбеглі грамадзкага асуджэньня, калі суд і пракуратура пажадаюць апраўдаць нападнікаў! Гэта важна, каб не дапускаць падобных выпадкаў у далейшым».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG