Таварыш па службе Аляксандра Коржыча знаходзіць яго цела павешаным у падвальным памяшканьні мэдпункту. Гэты дзень будзе пазначаны як дата сьмерці на магіле салдата. Сяржант, які знайшоў Коржыча, спачатку трапіць у «Навінкі», а затым за краты ў якасьці аднаго з абвінавачаных. Празь некалькі месяцаў пасьля трагедыі міністар абароны прызнаецца, што Коржыч правісеў у пятлі амаль тыдзень.
Маці Аляксандра Коржыча дае чарговае інтэрвію, у якім расказвае новыя падрабязнасьці пра службу сына ў Печах. Яна настойвае, што вэрсія аб самагубстве сына не адпавядае рэчаіснасьці.
Першыя інтэрвію з роднымі затрыманых па справе Коржыча сяржантаў і афіцэраў. Жонка прапаршчыка Артура Вірбала расказвае Свабодзе, што ня верыць у датычнасьць мужа да сьмерці салдата.
Радыё Свабода © 2017-2018 РС, Усе правы захаваныя