“Наша Ніва” ў 1908 годзе паведамляе зь Менску: “Паліцыя арэштавала неякаго Сруля Прайса, каторы меў 25 жонак. Праз дзесяць гадоў ён ездзіў па розных гарадох і мястэчках, гдзе жывуць жыды, сватаўся да дзеўчат жыдоўскіх, браў шлюб, а пасьля забіраў ад іх ўсе грошы і ўцекаў ў другое месца; там рабіў тое самае. Ў адным толькі Мінску ён ашуканскім спосабам ажаніўся з 6 кабетамі і меў з імі дзяцей. Цяпер рабіны даюць ўсім гэтым жонкам развод”.
“Беларуская вёска” ў 1928 годзе друкуе адказ Ясю Драздоўскаму, селяніну вёскі Іванічы Чэрвеньскага раёну: “На пытаньне, ці будзе сяголета вайна, адказаць так цяжка, як цяжка сказаць, ці будзе дождж, калі па небе хмары ходзяць. Так як у хмарны дзень дождж можа быць, а можа і ня быць, так і ў гэтым годзе вайна можа быць і ня быць. Савецкая ўлада робіць усё, каб не дапусьціць вайны. Разам з гэтым Савецкая ўлада ўзмацняе Чырвоную армію, бо чым мы мацней, тым больш буржуазія будзе баяцца нападаць на нашу дзяржаву”.
Са старонак “Бацькаўшчыны” ў 1948 годзе Мікола Сільвановіч нагадвае: “Нашыя беларускія паштовыя маркі (бяру ўсе паводля швайцарскага каталёгу Цуштайна за 1947 г.) былі ўпяршыню выданыя ў 1919 г., калі на расейскіх марках быў зроблены наш надрук разам ізь летувіскім (“літоўскім”) друкам... Другая сэрыя была выданая... у 1920 г. камандзерам Беларускага Армейскага Корпусу Беларускай Народнай Рэспублікі, генэралам Булак-Балаховічам у колькасьці 5 штук... Трэйцяе выданьне ў колькасьці 3 паштовых марак зьявілася ў 1922-1923 г. у Коўні”.