Андрэй Клімаў выходзіць зь цягніка (1,9 MB)
Андрэй Клімаў адказвае на пытаньні журналістаў (6,7 MB)
Андрэй Клімаў з маці (1,0 MB)
У падземным пераходзе (580 КB)
На вакзале яго сустракалі маці, жонка, актывісты апазыцыі, сябры і журналісты.
Адносна свайго вызваленьня Андрэй Клімаў сказаў:
“Зусім мне не зразумела. Я сядзеў, піў гарбату з сябрамі. Мяне выклікаў начальнік атраду і сказаў хуценька сабрацца. Я кажу, а што, куды. А ён кажа: “На этап”. Адзін з маіх сяброў кажа. што ў гэты час этапаў няма. Хутчэй за ўсё пойдзеш ты ўсьлед за сваімі сябрамі. Выходжу на кантрольна-прапускны пункт, а мне начальнік установы паведамляе, што гэта “гуманны акт прэзыдэнта, вы вольныя”. Усё. Атрымайце вашы грошы, рэчы і дадому. Я прысеў. Кажа:”Вы што не верыце?” Я кажу: “Не”.
Па спыненьні тэрміну мяне вызвалілі. Я падпісаў паперу, што азнаёмлены з прадпісаньнем міністэрства ўнутраных справаў – вызваліць па атрыманьні паперы, што тэрмін мне ўжо спынены. Гэта спыненьне тэрміну. Указ быў падпісаны 11 лютага.
Я спадзяюся, што гэтая тэндэнцыя захаваецца. Я вельмі хачу, каб Аляксандар Казулін і Аляксандар Зьдзвіжкоў хутчэй выйшлі на волю”.
У даведцы, якую выдалі Андрэю Клімаву гаворыцца, што 15 лютага ён вызвалены адпаведна з указам прэзыдэнта аб памілаваньні ад 11 лютага і што Андрэй Клімаў вызвалены ад далейшага адбываньня пакараньня.
Нагадаем А.Клімаў быў зьняволены ў трэці раз ад 3 красавіка 2007 года. Ён быў асуджаны 1 жніўня 2007 года Цэнтральным судом Менску да двух гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Пра свае пляны на будучае Андрэй Клімаў сказаў:
“Я яшчэ не адчуваю сябе свабодным чалавекам. Першае, мне трэба адчуць сябе свабодным. Потым мне трэба па- нармальнаму абняць сваю жонку, дзяцей. Пагутарыць з мамай, сустрэцца з сябрамі, прайсьці па родным горадзе. Перадаць прывітаньне ўсім, каго ведаю. І калі я адчую сябе свабодным, можна казаць пра пляны на будучыню”.