На працягу некалькіх апошніх тыдняў з турмы датэрмінова былі вызвалены адразу некалькі палітвязьняў: спачатку моладзевы актывіст Зьміцер Дашкевіч, потым прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў, а пазьней лідэр “Маладога Фронту” Артур Фінькевіч. Беларуская ўлада пачала выконваць патрабаваньні, на якіх ужо доўгі час настойвае Захад як на абавязковай умове пачатку дыялёгу.
На гэтую тэму выказваюцца ў сваіх лістах многія нашы слухачы. Аляксей Дубінін зь Менску лічыць, што цяпер, пасьля гэтых вызваленьняў, кіраўніцтва краінаў Захаду і беларуская апазыцыя павінны зьмяніць стаўленьне да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У лісьце на Свабоду слухач піша:
“Лукашэнка зрабіў некалькі крокаў насустрач Захаду — палітвязьні вызваленыя. Цяпер настаў час, каб і Захад праявіў сваю добрую волю. Сярод апазыцыі шмат хто заклікае да жорсткай канфрантацыі, але ж такая тактыка ўжо выкарыстоўвалася на працягу больш як дзесяцігодзьдзя. І які плён яна прынесла? Ды ніякага. Каб стаяць на непрымірымых пазыцыях, шмат розуму не патрабуецца. А талент палітыка ў тым, каб рабіць разумныя і выгадныя для сябе кампрамісы.
На жорсткай пазыцыі можа стаяць той, хто ўпэўнены ў сваіх сілах. Вось тады ён можа дыктаваць уласныя ўмовы слабейшаму. А якая сіла ў беларускай апазыцыі? Ніякай! Таму яна павінна не наравіцца, а вітаць крокі добрай волі з боку ўлады і заклікаць Захад пайсьці на зьмякчэньне пазыцыі адносна Беларусі. А то мы, беларускія грамадзяне, і так ужо апынуліся ў своеасаблівым гета. Захад, па сутнасьці, аднавіў для нас “жалезную заслону” ад Берасьця да Верхнядзьвінска. Хіба толькі без бэтоннай сьцяны. Але чым лепшыя за бэтонны бэрлінскі мур шэнгенскія візы па 60 эўра за штуку з прыніжальнай шматдзённай працэдурай стаяньня ў чэргах у консульства і збору розных бязглуздых даведак і выпісак, якіх патрабуюць заходнія бюракраты?” —
— напісаў у сваім лісьце на Свабоду Аляксей Дубінін зь Менску.
Адказ на пытаньне “Хто для каго ўзводзіць “жалезную заслону” на мяжы Беларусі і Эўразьвязу?” не такі відавочны, спадар Дубінін. Калі б беларускае кіраўніцтва на працягу апошніх трынаццаці гадоў выконвала агульнапрынятыя ў Эўропе нормы паводзінаў (гэта значыць — шанавала правы чалавека, забясьпечвала свабодныя і дэмакратычныя выбары, не перасьледавала людзей за палітычныя погляды), беларусы б ужо даўно, гэтаксама як суседзі — літоўцы, латышы, палякі, — езьдзілі па Эўропе ўвогуле бязь візаў.
Ці азначае вызваленьне некалькіх палітвязьняў пачатак лібэралізацыі беларускага рэжыму? Згадайце апошні выступ прэзыдэнта Лукашэнкі перад студэнтамі Белдзяржуніверсітэта. Ён увогуле не прызнаў, што ў Беларусі існуюць палітзьняволеныя. А пра вызваленьне некалькіх актывістаў казаў як пра скончаны працэс — маўляў, “мы загарнулі гэтую хваравітую старонку”. Як жа загарнулі, калі ў турме застаюцца Аляксандар Казулін, Андрэй Клімаў, Андрэй Кім?
А наладжваць гандаль палітзьняволенымі ва ўмовах сёньняшняй Беларусі — марная справа. На месцы вызваленага сёньня апазыцыянэра заўтра на турэмных нарах могуць апынуцца дзясяткі іншых апанэнтаў рэжыму.
Наш слухач Вячаслаў Сухарэбскі зь вёскі Русіны Баранавіцкага раёна ў сваім лісьце на Свабоду прапануе шэраг тэмаў для абмеркаваньня ў перадачах нашага радыё. Слухач піша:
“Калі чалавек не складае плянаў на пэрспэктыву, дык і будучыня ў яго цьмяная. Гэтак і ў дзяржаве. Было б цікава пачуць у аналітычных праграмах “Свабоды” меркаваньні дасьведчаных экспэртаў наконт таго, якія галіны эканомікі для Беларусі найбольш пэрспэктыўныя. Напэўна, гэта — дрэваапрацоўка, тэкстыльная прамысловасьць з выкарыстаньнем лёну, машынабудаваньне для харчовай прамысловасьці і фэрмэрскіх гаспадарак.
Стварэньне фэрмэрскіх гаспадарак у Беларусі — абавязковае, інакш ня будзе незалежнай дзяржавы і яе дэмаграфічнага разьвіцьця. А вось буйное машынабудаваньне (трактарныя, аўтамабільныя, нафтаперапрацоўчыя заводы), на маю думку, ня можа мець пэрспэктывы, бо цэны на мэталы і паліва гэтага не дазволяць.
Што да транспарту, то, на маю думку, значна зьнізіць выдаткі можа разьвітая сетка вузкакалейнай чыгункі. І такіх пытаньняў мноства”, —
— напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Вячаслаў Сухарэбскі зь вёскі Русіны Баранавіцкага раёна.
Дзякуй Вам, спадар Сухарэбскі, за цікавыя тэмы. Увогуле, на сёньняшні дзень трактарны, аўтамабільныя ды нафтаперапрацоўчыя заводы — у шэрагу найбольш пасьпяховых беларускіх вытворчасьцяў, галоўныя айчынныя падаткаплатнікі. І тое, што растуць кошты на сыравіну і паліва, сытуацыю істотна не зьмяняе: адначасова даражэе і прадукцыя гэтых заводаў. Іншая справа, што вытворчасьць трэба своечасова мадэрнізаваць, каб прадукцыя заставалася канкурэнтаздольнай і ня страчвала міжнародных рынкаў.
Зрэшты, гэтыя ды іншыя тэмы падрабязна будуць абмяркоўвацца ў нашых аналітычных перадачах — “Экспэртыза Свабоды” і “Праскі акцэнт”. Сачыце за праграмай.
Аўтар наступнага ліста — наш слухач Леанід Кніга зь вёскі Сьвіслач Асіповіцкага раёна. Да ліста аўтар прыклаў вялікі стос дакумэнтаў — гэта копіі дзясяткаў афіцыйных адказаў са шматлікіх дзяржаўных установаў на запыты і скаргі. Непрыемнасьці і прэтэнзіі да ўлады ў Леаніда Кнігі пачаліся пасьля таго, як ён стаў беспрацоўным — страціў працу спачатку на шклозаводзе ў пасёлку Елізава, а потым у мясцовым саўгасе. У сваім лісьце Леанід Кніга піша:
“За апошнія адзінаццаць год я толькі ў Адміністрацыю прэзыдэнта зьвяртаўся 15 разоў. І кожны раз мае скаргі пераадрасоўваліся ніжэйшым чыноўнікам. У канчатковым выніку я кожны раз у рэшце рэшт атрымліваў толькі адпіскі. Па-мойму, гэтак адбываецца таму, што ніхто ні за што не нясе ніякай адказнасьці. “Адфутболілі” — зьнялі з кантролю — паставілі “птушачку” — і на гэтым праца разам з адказнасьцю скончылася.
Дасылаю вам частку сваёй перапіскі. Увогуле, у мяне ўжо набралася больш як сто аркушаў розных адказаў, якія часта супярэчаць і адзін аднаму, і заканадаўству. Мне ўжо ўвогуле нічога не зразумела: хто за кім стаіць, хто каго прыкрывае. У нашай нібыта прававой дзяржаве чыноўнікі ўсіх рангаў ня робяць ніякіх захадаў, каб дапамагчы чалавеку. А да прэзыдэнта дагрукацца немагчыма.
Ні ў якія палітычныя партыі я не ўступаў. Але ўладкавацца на працу ў адпаведнасьці са спэцыяльнасьцю па месцы жыхарства не магу — з палітычных матываў. Калі і ўдавалася знайсьці працу — празь нейкі час спрацоўвала “тэлефоннае права” і мяне звальнялі, знайшоўшы якую-небудзь прычыну.
Пры гэтым сьпіртовыя напоі я ўжываю рэдка, а алькагольных сурагатаў увогуле ня п’ю”, —
— напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Леанід Кніга зь вёскі Сьвіслач Асіповіцкага раёна.
Апошнім часам мы досыць часта атрымліваем такія бандэролі са шматлікімі афіцыйнымі лістамі — шматгадовай перапіскай слухачоў з чыноўнікамі рознага маштабу. Зварот такіх людзей на “Радыё Свабода” — гэта хутчэй жэст адчаю, імкненьне быць пачутымі. Гартаючы гэтыя тамы нявыдуманых драматычных гісторый, міжволі думаеш: колькі працоўнага часу патрацілі высокааплатныя дзяржаўныя чыноўнікі на тое, каб адмахнуцца ад патрэбаў чалавека, аргумэнтаваць сваё нежаданьне хоць што-небудзь зрабіць для яго.
Вось і лёс Леаніда Кнігі — адзін з прыкладаў гэтага. Чалавек працаздольнага ўзросту, зь сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй, у свой час працаваў майстрам на заводзе і начальнікам участка ў саўгасе. Мяркуючы па працоўнай кніжцы, меў шмат заахвочваньняў на сваіх пасадах. Ужо адзінаццаць год ён безвынікова дамагаецца хоць якой-небудзь працы. І гэта ў краіне, дзе, як сьцьвярджае афіцыйная прапаганда, беспрацоўя амаль няма, а ва ўсіх рэгіёнах дзейнічаюць фінансаваныя зь бюджэту шматлікія праграмы стварэньня новых працоўных месцаў.
На заканчэньне — фрагмэнты некалькіх лістоў з пошты “Свабоды”, якія пакіну без камэнтароў.
Нам піша Валянціна Удавенка зь Менску:
“Сутыкаюся зь вялікімі праблемамі, зьвязанымі з псыхіятрычнымі рэпрэсіямі. Абараніць свае правы ў судзе ва ўмовах Рэспублікі Беларусь не магу. Застаецца распаўсюджваць інфармацыю, дасылаючы яе ў сродкі масавай інфармацыі”.
Аўтар наступнага ліста — Соф’я Мятлушка з Мазыра. Яна піша:
“Для мяне і многіх маіх знаёмых адзіная аддуха — гэта Радыё Свабода. На жаль, вялікая праблема — якасьць прыёму. І чамусьці гудзеньне і трэск асабліва ўзмацняюцца, калі гучаць “Званкі на Свабоду”. Напэўна, гэта не выпадкова”.
І яшчэ адзін ліст, які даслаў на Свабоду Уладзімер Рачок зь Менску. Слухач піша:
“З аплатай за камунальныя паслугі, якую выстаўляе ЖЭС, шмат пытаньняў. Людзі проста ня ведаюць, за што плацяць — гэтак усё зашыфравана. Складаецца ўражаньне, што распрацавана адмысловая сыстэма дзеля папаўненьня бюджэту любым спосабам за кошт зьбяднелага насельніцтва”, —
— гэтак лічыць наш слухач Уладзімер Рачок зь Менску.
Дзякуй, спадар Рачок, вам і ўсім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by