Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія: Тадзіч перамагае Нікаліча


Борыс Тадзіч (зьлева) і Томіслаў Нікаліч галасуюць на прэзыдэнцкіх выбарах у Сэрбіі
Борыс Тадзіч (зьлева) і Томіслаў Нікаліч галасуюць на прэзыдэнцкіх выбарах у Сэрбіі

У нядзелю ў Сэрбіі адбылося галасаваньне ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў.


Выбарчая камісія Сэрбіі адзначае высокую актыўнасьць выбаршчыкаў – 64% – што вышэй, чым у часе першага туру выбараў. За пасаду кіраўніка дзяржавы змагаліся два кандыдаты: празаходні палітык, цяперашні прэзыдэнт Борыс Тадзіч і радыкальны нацыяналіст Томіслаў Нікаліч, які выступае за больш цесныя сувязі з Расеяй. Абодва кандыдаты выступаюць супраць незалежнасьці Косава.

Паводле папярэдніх дадзеных, зь невялікай перавагай галасоў перамагае празаходні кандыдат Борыс Тадзіч. Паводле экзыт-полаў, Тадзіч перамог. Афіцыйныя вынікі чакаюцца на працягу панядзелка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG