– Ня так часта сустрэнеш сярод мэдыкаў чалавека з добрай беларускай мовай, як у вас…
– Ад натуры, выхаваньня, зьбегу абставінаў залежыць. Ну а я вельмі моцна захапляўся ў свой час гісторыяй, аддаў належнае й аўтарскай песьні.
– Тое вылілася і ў любоў да публіцыстыкі – гэта ж вашыя публікацыі друкаваліся ў “Архэ” і “Нашай Ніве”?
– Як на душы нешта зьяўляецца, адчуваю патрэбнасьць выказацца.
– Пра што вы найчасьцей пішаце?
– Звычайна гэта сацыяльная праблематыка.
– А палітычнае жыцьцё цікавіць?
– Так. У 1990-х быў сябрам БНФ.
– У абавязкі галоўнага рэдактара сярод іншага ўваходзіць і вызначэньне тэматычнай перадачы, якая прагучыць у наступную пятніцу. Вы хочаце, каб яна была зьвязаная з мэдыцынай?
– Не. Пра гэтую сфэру мы пагаворым у штодзённых інтэрвію. А што да выніковай перадачы, то хачу, каб свабодаўцы разабраліся ў наступнай праблеме: чым выкліканая сёньняшняя эпоха скаргаў і што за ёй стаіць? Больш дакладна так: разьвіты аўтарытарызм на Беларусі – краіна скаргаў.