Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч дамаўляецца пра падтрымку недзяржаўных мэдыяў


Былы кандыдат ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч адразу пасьля выпіскі з варшаўскага шпіталю, дзе яму выдалілі камень з ныркі, правёў перамовы з віцэ-міністрам замежных справаў Польшчы Гражынай Бэрнатовіч, перадае прэсавая служба беларускага палітыка.


Падчас сустрэчы вялася размова пра сытуацыю ў Беларусі і дзеяньні беларускіх дэмакратычных сілаў. Асаблівая ўвага была засяроджана на палітыцы падтрымкі незалежных СМІ ў Беларусі, найперш, тэлеканалу “Белсат”.

Вялікую зацікаўленасьць польскага боку выклікала справа падтрымкі дзейнасьці беларускай Рады Эўрапейскай інтэграцыі.

"Польшча мае велізарны досьвед і можа дзейсна дапамагчы у далейшым разьвіцьці асноўных накірункаў дзейнасьці Рады – інфармаваньне беларусаў пра перавагі эўрапейскага выбару, адукацыя новых упраўленчых кадраў і выпрацоўка “дарожнай карты” эўрапейскай інтэграцыі для Беларусі", -- зазначыла спадарыні Бэрнатовіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG