Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнты Польшчы і Чэхіі за танныя візы для беларусаў


Вацлаў Гавэл, Лех Валэнса і Аляксандар Квасьнеўскі выступілі з адпаведнай супольнай заявай.

У гэтай заяве яны заклікалі зьменшыць цану шэнгенскай візы для грамадзянаў Беларусі з 60 да 35 эўра – паведамляе "Польскае радыё для замежжа".
У звароце гаворыцца, што свабода перасячэньня мяжы дапаможа беларусам у дэмакратызацыі краіны.
Былыя прэзыдэнты падкрэсьлілі, што Эўразьвяз з аднаго боку дэкляруе падтрымку беларускай грамадзкасьці ў яе дэмакратычных памкненьнях, а з другога ўскладняе беларусам свабоднае перамяшчэньне па Эўропе.
Гавэл, Валэнса і Квасьнеўскі зазначылі, што на пачатку 90-х гадоў палёгкі ў перасячэньні межаў дапамаглі Польшчы, Чэхіі й Вугоршчыне правесьці станоўчыя перамены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG