Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пераможа Саакашвілі ў першым туры?


Грузія, паплечнікі Міхаіла Саакашвілі, 6-га студзеня 2008
Грузія, паплечнікі Міхаіла Саакашвілі, 6-га студзеня 2008

Пасьля чвэрці апрацаваных галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах Міхаіл Саакашвілі набраў 48.55 працэнтаў.

Апошнія лічбы - гэта крыху меней, каб былому прэзыдэнту перамагчы ўжо ў першым туры галасаваньня. Ягоны асноўны канкурэнт, апазыцыйны лідэр Ляван Гачэчыладзэ, мае 26.12 працэнтаў галасоў.


Міжнародныя назіральнікі заявілі, што прэзыдэнцкія выбары ў Грузіі ў асноўным адпавядалі дэмакратычным стандартам.
Адначасна назіральнікі адзначылі шэраг парушэньняў, якія ў пэрспэктыве трэба ліквідаваць.

Папярэднія лічбы вынікаў галасаваньня ўвесь час карэктуюцца.

Тым часам у Тбілісі каля 5 тысяч чалавек ўзялі ўдзел у мітынгу апазыцыі. Апазыцыйныя лідэры заяўляюць, што вынікі прэзыдэнцкіх выбараў сфальшаваныя і адмаўляюцца іх прызнаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG