Гэта выклікана тым, што ў Менску не прадстаўленая дыпляматычная місія Славеніі – краіны, якая ад новага году старшынюе ў Эўразьвязе. Такім чынам, Славаччына, якая раней старшынявала ў Беларусі ад імя Партугаліі, яшчэ 6 месяцаў будзе старшыняваць і ад імя Славеніі.
Славенія стала першай краінай Усходняй Эўропы, якая ачоліла Эўразьвяз. А з 1 ліпеня яе зьменіць Францыя. Тады функцыі мясцовага старшынства ў Беларусі адпаведна пяройдуць да амбасады Францыі.