Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня КДБ мае сьпіс “дэструктыўных элемэнтаў”


“Мы іх усіх ведаем пайменна, і іх ня робіцца ні больш, ні менш”.


Пра гэта заявіў сёньня старшыня КДБ Юры Жадобін.

Ён паведаміў, што “ў Беларусі сёлета спыненая дзейнасьць прынамсі 10 агентаў замежных спэцслужбаў”. Нагадаем, што сёлета паведамлялася пра арышт 4 асобаў, абвінавачаных у шпіянажы на карысьць Польшчы.
Я б не сказаў, што апазыцыя ўяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы.


Юры Жадобін заявіў, што прагназуе актывізацыю замежных спэцслужбаў у пэрыяд выбарчай кампаніі 2008 году. “Я ў гэтым упэўнены, бо ў мяне ёсьць факталягічны матэрыял: хто, колькі грошай і праз каго будзе ўкідваць і што яны будуць спрабаваць рабіць”.

Гаворачы пра апазыцыю, старшыня КДБ адзначыў: “Я б не сказаў, што яны ўяўляюць нейкую пагрозу нацыянальнай бясьпецы, у так званую супольнасьць дэструктыўных элемэнтаў уваходзіць усяго 1 767 асобаў. Мы іх усіх ведаем пайменна, і іх ня робіцца ні больш, ні менш”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG