“Беларуская крыніца” на гэтым тыдні 1927 году паведамляе з в. Кульгаі Празароцкай гміны: “Усе гароды сялян, усялякія закуткі пільна аглядаліся, і калі дзе колечы знойдзены быў хоць адзін корч самасейкі табакі, дык і за той сьпісываўся пратакол... Цікава запытацца ў гэтага пана, ці польскія асаднікі не належаць да польскай рэспублікі, бо ў іх пазасяваны былі цэлыя гароды самасею. Гэтага акцызьнік ня бачыць, бо свой свайму вока ня выклюе!”
“Учора Менскім гаркомам партыі і гаркомам комсамола быў арганізован другі перадвыбарчы агітпрабег па гораду Менску на аўтамашынах, — піша ў 1937 годзе “Звязда”. — У 2 гадзіны дня 60 аўтамашын, упрыгожаных плакатамі і партрэтамі правадыроў народа, вышлі ад будынка горсовета, паведамляючы выбаршчыкам усяго горада аб дні выбараў і везучы партрэты нашых кандыдатаў у Вярхоўны Совет СССР таварышаў К.Е.Варашылава і В.Г.Ванеева”.
* “Имя” ў 1997 годзе адзначае: “У нашым горадзе занадта шмат вуліц з дзіўнымі назвамі. Людзі жывуць на іх і ня ведаюць, адкуль гэтыя назвы ўзяліся... Безумоўна, быць прапісаным на вуліцы Скрыганава, Фролікава ці Рафіева больш прыемна, чым у Бальнічным завулку ці на вуліцы Балотнай. Аднак ці не зашмат у нашым горадзе вуліц, што носяць імёны герояў, пра якіх кажуць: такія тут больш не жывуць...”