Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плешку ў цьвіка адку́сіць


Леанід Дранько-Майсюк, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Так зазвычай гавораць пра карысьлівага чалавека. Характарыстыка ня надта станоўчая, але ж на сёньняшнія дні ня вельмі й адмоўная. Зраблю іранічны акцэнт: яна аб’ектыўная. Як той казаў, характарыстыка часу! Сёньня мы бачым цэлую плойму людзей, якія па зьмесьціве сваёй душы адпавядаюць менавіта такой атэстацыі. Яны знаходзяцца на кожнай прыступцы нашага грамадзтва, яны кіруюць грамадзтвам, вызначаюць ягоны павярхоўна-тэлевізійны шоў-стыль.

Зрэшты, такія людзі былі ўва ўсе часы... Яны дзейныя, бадзёрыя, гаваркія і багацеюць пераважна за кошт таго, што мы надта маўклівыя, надта лянівыя і “празьмерна” маральныя. Іхняя ж мараль – выгада...

Вось партрэт аднаго з такіх бачым у газэце, а вось ягоны аднадумнік праходжваецца па гандлёвым цэнтры “Няміга”, а вось яшчэ адзін зварочвае на той жа Нямізе ў казіно...

І кожны зь іх – плешку ў цьвіка адкусіць!

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG