Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня чорт бацьку пхаў, а сам упаў


Леанід Дранько-Майсюк, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

У гэтым выразе асноўны назоўнік – бацька, асноўны дзеяслоў – упаў. Словазлучэньне бацька ўпаў павінна выклікаць сьмех... Мы не канфуцыянцы, мы не выбудоўваем сваіх адносінаў, шануючы патрыярхальныя прынцыпы, таму з бацькі ў нас можна пасьмяяцца. Андрэй Макаёнак пра гэта нават цэлую п’есу напісаў... Але практыка ўжываньня гэтага выразу яскрава сьведчыць, што яно ня толькі пра сямейныя адносіны. Так звычайна кажуць, калі падае дрэва, у якога падгнілі карані; калі абрынаецца няўдала складзены касьцёр дроў; калі сам па сабе валіцца стары плот. Словам, гэта абсалютна бытавая прымаўка. Аднак жа аднойчы пры мне яна прагучала як палітычны вырак. У сьнежні 1991 году, калі Савецкі Саюз спыніў сваё існаваньне, то ў зьвязку з гэтым спыненьнем я пачуў на Камароўцы ад старога гандляра: “Ня чорт бацьку пхаў, а сам упаў”.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG