Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да гатовага пня і агонь добра класьці


Сяргей Панізьнік, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Зіма прысьнежваецца, але ж мы багаты наробак маем. Самы час на перацяжкі пайсьці, падужацца на галалёдных прымаразках з чарговым насланьнём. Хай там у тайфунных адміністрацыях ведаюць: хто высока заглядае, той нізка сядае.

У нас на Падзьвіньні маладзёнаў вучылі: “Хопіць жыць з кулька ў дзяружку. Няма чаго гульма гуляць”. Калі надакучаў прыніжаны, расьцярушаны настрой, казалі так: “Нада зьмяніць стан!” А зьмяніць стан – захацець пераменаў. Мой бацька ждаў, ждаў і жданкі паеў. А хацеў быць панам над сабой і над сваёй душой. Ды над яго вухам зьвінела: пуганая ворона и куста боится. Воўк і лічаных бярэ, калі ў страху жыць.

Але ж – падумаем: “Анёл па правай, а чорт па левай руцэ ідзе”. Так вось і падужаемся сваёй правіцай з чортавай лявіцай. Варта толькі асьмеліцца – і на перацяжкі пайсьці. Да гатовага пня і агонь добра класьці.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG