Бяз Бога, кажуць, – не да парогу. Гэтак і выйшла колісь у лёсе майго дзядзькі Базыля. Ушчувалі-закліналі цэлым родам, каб кінуў цёгацца да маладзіц ды сям''і, дзяцей трымаўся. Куды там! Любошчы завялі недурнога-такі чалавека ў абдоймы зусім нікуды ня вартай, знэнджанай з голаду й ляноты хутарчанкі, што прымала ўсіх запар зь якім хаця наедкам. Абязглузьдзеў настаўнік: пра хату й школку ўшчэнт забыўся з пажаднасьці – ажаніцца рашыў.
Сабралася на перамовы мая бабуля – з матулінага боку, зусім чужая таму заўзятаму палюбоўніку, дальбог. Затое ж па-сялянску разважная й спакойная – проці гістэрычнай шляхцянкі Базылёвай маці. Але... нічога ня чуў, ня бачыў ачмурэлы з п''янкіх спатканьняў дзядзька. Здабыў сабе пасаг – зямлянку спасярод лесу – і ў ёй век раскудланую непрыбраную Тарэзу.
“Прыгадае некалі: першая жонка ад Бога, другая ад людзей, а трэцяя – ад чорта”, – скрушна ўздыхнула няўдалая замірэнка зь сям''ёй. Засьцярога тая, спрадвек паўставалая стрымвальным фактарам у залішняй панаднасьці да насалод, не ўтаймавала Базылёвай жарсьці. Хадзіў пасьля і да Марылі, якая – ад Бога, і да трэцяе, чортам падасланае, а сам сябе не знайшоў ані з кім. Так і згінуў дачасна, на просты закон забыўшыся: бяз Бога – не да парогу. Паабіваў чужых парогаў безьліч, пакуль знайшоў мужнасьць перад сьмерцю дочкам прызнацца: першая жонка ад Бога, другая – ад людзей, а трэцяя – ад чорта.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)