Як і ўсе нармальныя людзі, мая бабуля вельмі не любіла тых, хто шмат гаварыў, маляваў грандыёзныя пляны, якія нерэальна было ажыцьцявіць. Інакш кажучы, як славуты Манілаў у “Мёртвых душах” Гогаля будаваў паветраныя замкі.
Толькі тады, калі задуманае зьдзейсьніцца, можна хваліцца зробленым і думаць пра далейшыя дзеяньні, вучыла мяне бабуля. “А пакуль цялятка ў чэраве, ня стой над ім з абушком”, – казала яна.
Гэтыя бабуліны словы адлюстроўваюць трывалы лад і нормы сялянскага жыцьця. Сапраўды, перш чым спажыць у ежу тлустае цяля, трэба яго выгадаваць, выкарміць, а на гэта ідзе шмат часу і працы. Гэтак жа адбываецца і ў жыцьці чалавека зь яго марамі і плянамі. Толькі тады, калі ёсьць рэальны грунт для іх ажыцьцяўленьня, можна рабіць нейкія захады на будучую дзейнасьць. А пакуль цялятка ў чэраве, нельга стаяць над ім з абушком...