Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На табе касьцяны, дай мне жалезны


Эдвард Зайкоўскі, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Фактычна адразу пасьля таго, як чалавек становіцца дарослым, пачынаецца яго старэньне: зьяўляюцца першыя зморшчкі, сівізна, паступова зношваюцца зубы. А паколькі галоўная функцыя зубоў – раскусваць, грызьці ежу, то ў народных міталягічных уяўленьнях зубы здаўна набылі асацыятыўную сувязь з грызунамі, асабліва з тымі, якія былі практычна ў кожнай хаце, гэта значыць з мышамі.

У міталёгіі мышы, як і паўзуны, лічыліся нярэдка ўвасабленьнем апекуна дому. Напрыклад, дзе-нідзе ў славянскіх народаў існуе павер’е пра дух дамавіка, які жыве ў мышынай нары і прыносіць багацьце.

Этнографы, фальклярысты адзначалі шэраг павер’яў і рытуалаў, у якіх сама наяўнасьць або стан зубоў зьвязваюцца з мышамі. Напрыклад, лічыўся эфэктыўным такі “спосаб” пазбаўленьня ад зубнога болю, калі елі аб’едзены мышамі хлеб або сыр. Верылі таксама, што зубы стануць мацнейшымі, калі есьці тое, што пагрызьлі мышы.

Хаця мэталёвыя зубы замест натуральных у старажытнасьці не былі вядомыя і іх сталі ставіць адносна нядаўна, але, тым ня менш, факт такой “замены” знайшоў адлюстраваньне ў народных традыцыях. Ня толькі ў беларусаў, але і ў харватаў распаўсюджаны звычай кідаць выпалы зуб (часам нават малочны) у запечак або на гарышча з просьбай узяць касьцяны і даць наўзамен мэталёвы (жалезны, залаты, моцны). Вось тады з горкай іроніяй і казалі: “Мышка, мышка! На табе касьцяны, дай мне жалезны!”

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG