Мяне раздражняе паказны пратэстантызм прымаўкі рабі пільна – будзе Вільня. Бо, нягледзячы на ўсе высілкі, у выніку можа атрымацца Горадня ці нават Хоцімск. А можа зусім нічога не атрымацца. Вельмі ўжо непрадказальны шлях праходзяць творцы паміж задумай і рэалізацыяй.
Вось любімая бабуліна прыказка вада дзюрачку знойдзе зачароўвала здаровым фаталізмам. Што б ні здарылася, вынік будзе больш-менш прадказальны. Мінімальнае адбудзецца. Як там далей будзе, не заўсёды й важна.
Іншая рэч, што мая бабуля ня мае схільнасьцяў да глыбокіх рэфлексіяў на тэмы бяздоннай мудрасьці традыцыйнай культуры, а ўжывала прыказку ў якасьці апошняга аргумэнту, спрабуючы ўліць у мяне чарговую шклянку вяршкоў (ой, каб вы ведалі, як я ненавідзеў у дзяцінстве вяршкі!), ці ўзвару, альбо якога морсу. На ўсе мае пярэчаньні, маўляў, больш не магу, лопну, яна спакойна адразала: “Вада дзюрачку знойдзе”. Сапраўды, так яно звычайна й здаралася. Пазьней, калі вырас, я перастаў спрачацца з бабуляй за ежу. Сапраўды, знойдзе вада дзюрачку. Так ці іначай. Раней ці пазьней. Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)