Даводзілася чуць мне гэтую прыказку ад бацькоў, занепакоеных неаднолькавымі посьпехамі сваіх чадаў у сфэрах каханьня й навукі.
Жаданьне бацькоў бачыць сваіх дзетак таленавітымі ўва ўсім – натуральнае. Я ж спакойна стаўлюся да гэтай неадпаведнасьці. Урэшце, кожны робіць свой выбар. Бурныя любошчы адмоўна адбіваюцца на ведах. Бяда, калі той або іншы студыёзус патрабуе для сябе адзнакі, якой не заслужыў. Для такіх, у зьвязку з эўрапеізацыяй беларускай адукацыі і пераходам на дзесяцібальную сыстэму, склалася ў мяне пэдагагічная страшка:
Не кажы, што стаўлю мала, – Колькі ведаў, столькі й балаў. Калі розуму багата, Дык “дзявятка” ці “дзясятка”. Як пустая галава, Дык “адзінка” або “два”. Вось выдатнік Хведзя Гуз, Галавешка – як гарбуз, Атрымаў, вядома, “дзесяць”, Бо зубарыў цэлы месяц. Ну, а Грышка лынды біў, На заняткі не хадзіў, Замест кніжак – піва ў сумцы, Замест ведаў – цыцка ў думцы, У яго балда, як звон, Атрымае “нулік” ён!
Студыёзусы рэагуюць адэкватна. Кожнаму сваё. У гэтым вялікая мудрасьць жыцьця, і ня толькі студэнцкага. Хаця каханьне, калі яно сапраўднае, павінна, на маю думку, натхняць і на вучобу. Але ў жыцьці так не заўжды атрымліваецца.
У камэдыі Дзяніса Фанвізіна “Недаростак” знакаміты Мітрафанушка выказвае тую ж думку наступным чынам: “Не хочу учиться, а хочу жениться”.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)