8 жніўня 1530 году ў Тураве памёр славуты беларускі вайскаводзец Канстанцін Астроскі. Найвышэйшы гетман Вялікага Княства, Астроскі адзначыўся шматлікімі перамогамі, найпершая зь якіх – у бітве пад Воршай, калі 30-тысячнае войска Астроскага адбіла агрэсію 80-тысячнай арміі Маскоўскага Княства. У гонар сваіх перамог гетман Астроскі фундаваў у Беларусі праваслаўныя храмы. І пражыў ён зусім не кароткае на той час жыцьцё – 70 гадоў. Пахаваны слаўны вайскаводзец у Пячорскай ляўры.
8 жніўня 1919 году пачалася акупацыя Менску польскімі войскамі. Храністы сьведчаць, што тысячы менчукоў віталі вайскоўцаў кветкамі. Асабліва ўсе чакалі выступу галоўнага польскага начальніка Юзафа Пілсудзкага, які, дарэчы, у дакумэнтах называў сябе беларусам. Ня дзіва, што й выступаў Пілсудзкі па-беларуску.
8 жніўня сьвяткуе свой дзень нараджэньня айцец Аляксандар Надсан, апостальскі візытатар беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Нарадзіўся айцец Аляксандар у мястэчку Гарадзея пад Нясьвіжам у 1926 годзе.