Чалавечы сорам, бадай, катэгорыя філязофская. Ані памацаць, ані зьмераць. Але людзі знайшлі сваё вымярэньне сораму, дакладней, бессаромнасьці.
Сёлета полацкая інтэлігенцыя вырашыла ўшанаваць у сваім горадзе імя Юркі Віцьбіча – з нагоды 100-годзьдзя пісьменьніка. Ані назваць яго імем вуліцу, ані ўсталяваць пісьменьніку помнік пры гэтай уладзе немагчыма. Для яе ён – калябарант і здраднік. Хаця ўласна Радзіме-Беларусі Юрка Віцьбіч ніколі ня здраджваў.
Улічваючы сёньняшнія палітычныя акалічнасьці, палачане вырашылі стварыць чарговую культурніцкую легенду. У іх ужо быў досьвед. Некалькі гадоў таму адзін з дубоў, што расьце насупраць абарончага валу Ніжняга замку, набыў імя Вацлава Ластоўскага. Імя Юркі Віцьбіча вырашылі надаць ганку на праспэкце Карла Маркса. У кнізе “Плыве з-пад сьвятое гары Нёман” Віцьбіч апісаў выпадак, калі ў начным акупаваным зруйнаваным Полацку ён канчаткова заблукаў, прысеў на ганак і раптам убачыў у сьвятле пражэктараў крыжы Сафіі, якія, як прызнаўся пазьней, пажыцьцёва сталі ягоным арыенцірам.
На цагляным ганку палачане напісалі крэйдай імя юбіляра і гады яго жыцьця. Усклалі кветкі. Сфатаграфаваліся. І раптам на ганак са старой камяніцы выйшаў дзяцюк зь вядром вады і запатрабаваў змыць надпіс. Ці то быў гэта сапраўды жыхар дому, ці то нейкі наглядчык за акцыяй – невядома. Прадстаўнікі інтэлігенцыі пачалі тлумачыць маладзёну, хто такі Віцьбіч і чаму яны тут сабраліся. Замест таго каб узрадавацца за сваю камяніцу, якая на вачох набывала музэйна-турыстычны статус, дзяцюк пачаў наскокваць на “няпрошаных гасьцей”, як певень. Згадаўся выраз: сораму, як у пеўня мяса на шпорах. Ніякіх Віцьбічаў яму ня трэба, маўляў, папсавалі дом. Вядома, ніхто надпісу змываць ня стаў. Тады гэты “певень” выліў вядро вады пад ногі ўдзельнікаў акцыі і бразнуў дзьвярыма. У такіх выпадках у Расеі кажуць: и стыда нет в глазах. А беларусы з уласным гумарам дададуць: сораму, як у пеўня мяса на шпорах.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)