Але спакваля й звычка тая на нішто сышла, і пра спраўную Клаўдзю сталі забываць: век дзявочы хутка адцьвіў, і ў маладзіцу красуня ўвабралася, а ўсё адна – ні сям’і, ні дзетак. Перашэптваліся жанкі: за пераборы лапці ды аборы -- нішчымніца, нястача.
Так і запала мне ў сэрца гэтая выснова, напамінам штораз узьнікаючы, як паўставала дылема выбару. Псыхолягі тым часам сьцьвердзілі: што прыходзіць у лёс, тое прыняць, пражыць належыць. А шукаючы лепшага за тое, што прыйшло, чалавек зазвычай застаецца ні з чым альбо й на бяду натрапляе.
Ці азначыш за народ мудрэй: зь вялікага гурту выбраў сабе курту; зь вялікай перабірачкі маюць гарачкі; зь вялікай выбірачкі дастанеш балячкі; пераборны заўсёдны галодны; не перабірай – скулу схопіш?
На ўсе сытуацыі ёсьць і падказка, і дарада: толькі ўслухоўвайся – і меней гузакоў наб’еш... Клаўдзя ж тая нікагуткі сабе ў спадарожнікі не абрала: усё нечым не падабаліся. Гэтак мы ж абыходзімся, бывае, і зь сябрамі, і з прафэсіяй – з мноства не здабыўшы свайго.
Расейцы дык зусім дакладна засьцерагаюць: много выбирать – женатым не бывать. А Сэнэка прадаўна заўважыў: sera parsimonia in fundo est – позна зьберагаць, калі ўсё страчана. І нам продкі абярожны запавет пакінулі: за пераборы – лапці ды аборы.