У кнігу дададзеныя архіўныя запісы, інтэрвію Васіля Быкава, некаторыя зь іх не гучалі нідзе і друкуюцца ўпершыню. Зьмешчаная таксама перапіска Васіля Быкава і Аляксандра Лукашука, эсэ Сяргея Абламейкі пра апошні праскі пэрыяд жыцьця Быкава, а таксама матэрыялы пра драматычныя абставіны вяртаньня Васіля Быкава ў Менск. Працягвае рэдактар і укладальнік першага і другога выданьняў “Быкава на Свабодзе” Сяргей Навумчык.
(Навумчык: ) “Таксама пашыраны камэнтар, бо напрыклад цяперашнія 20-25-гадовыя ня ведаюць некаторых асаблівасьцяў палітычнай сытуацыі Беларусі на пачатку 90-х гадоў, пра якія даволі шмат гаворыць Быкаў. Больш як на 60 асобаў павялічаны пайменны паказьнік, а ўсяго там больш за тысячу асобаў, тых, хто меў дачыненьне да Быкава, ці тых, пра каго Быкаў згадвае. Зьмешчаны гэтаксама і гэтак званы ілюстрацыйны матэрыял – малюнкі Васіля Уладзімеравіча, ласкава дадзеныя нам Ірынай Міхайлаўнай Быкавай. І калі паглядзець на гэтыя малюнкі, дык робіцца зразумелым, што бясспрэчна мастацтва згубіла ў асобе Васіля Уладзімеравіча мастака”.
Дарэчы, мастак другога выданьня “Быкава на Свабодзе”, які і ўсіх васьмі кнігаў беларускай Свабоды – Генадзь Мацур. Ён тлумачыць, чым быў абумоўлены выбар сьветла-шэрага колеру для вокладкі.
(Мацур: ) “Мне падалося, што ягоная апошняя творчасьць, ягоныя асабліва прыпавесьці… Вось якога колеру ягоныя прыпавесьці? Якому колеру гэта адпавядае? Ён, можа, для мяне з нейкіх гарачых краінаў. Пыл там, ягоныя насарогі, іншыя нейкія істоты, якія бягуць, уздымаючы гэты пыл, і пачынае выяўляцца нейкая ідэя. Некаторыя кажуць, што атрымаўся колер хакі, але гэта ня колер хакі, гэта шэры цёплы колер”.
Можна сказаць, што першая прэзэнтацыі другога выданьня “Быкава на Свабодзе” ужо адбылася – ўчора ўвечары на выпускным вечары Беларускага ліцэю. Там Аляксандар Лукашук уручыў кожнаму выпускніку ліцэю кнігу “Быкаў на Свабодзе”. Дарэчы, гэта не ўпершыню, калі ліцэісты такім чынам атрымліваюць кнігі Быкава. Восем гадоў таму, калі выйшла кніга Быкава “Сьцяна”, Васіль Уладзімеравіч падпісаў па асобніку кожнаму выпускніку ліцэю, і яны атрымалі іх таксама праз дапамогу Радыё Свабода. Сёньня ж а 16 гадзіне ў Доме літаратара Аляксандар Лукашук распачне афіцыйную прэзэнтацыю другога выданьня. На імпрэзу запрошаная жонка Васіля Быкава Ірына Міхайлаўна. Чакаецца, што выступяць сябры пісьменьніка Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Валянцін Тарас. Таксама на прэзэнтацыі будзе кіраўніцтва Саюзу пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Сёньня ж адбудзецца і прэзэнтацыя другога выданьня “Быкава на Свабодзе” у інтэрнэце. Кніга будзе выстаўленая на сайце беларускай службы Радыё Свабода www.svaboda.org , і яе можна будзе прачытаць, а таксама раздрукаваць зь інтэрнэту.
Стыльрэдактар і карэктар як першага, так і другога выданьня “Быкава на Свабодзе” – Аляксандра Макавік. Працягвае рэдактар і ўкладальнік кнігі Сяргей Навумчык.
(Навумчык: ) “Стваральнікі імкнуліся захаваць спэцыфіку менавіта радыёпубліцыстыкі, бо размоўная мова і пісьмовая мова даволі часта істотна адрозьніваюцца. Канешне, самай лепшай ацэнкай нашай працы для ўсіх тых, хто гэтую кнігу рабіў, мне здаецца, былі словы Рыгора Барадуліна, што ён гэтую кніжку не чытае, а слухае, што там удалося захаваць размоўную інтанацыю Васіля Быкава”.