Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі здурнеў, дык едзь у Магілеў


Уладзімер Содаль, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Калі здурнеў, дык едзь у Магілеў – гэтак казалі ў нас кожнаму, чые выхадкі былі несуладныя з правіламі чалавечых паводзінаў. Заўважце, не ў Магілёў, як мы цяпер кажам, а ў Магілеў, што якраз адпавядае паданьню пра магілу льва. Але чаму калі здурнеў, дык у Магілеў?

Кажуць, што ў Магілёве-Магілеве з даўніх часаў была лячэбніца для псыхічна хворых. А наша мястэчка якраз колісь уваходзіла ў Магілеўскую губэрню. То згаданую помаўку ведала й маё пакаленьне, хоць мы ўжо лічыліся Гомельшчынай. Старыя людзі паказвалі мне пры нагодзе колішнюю мяжу Магілеўскай губэрні. Яна была кілямэтры за два ад нашага мястэчка, пад Дуброву. І была пазначана неглыбокай канаўкай, абсаджанай розным кустоўем алешніку, арэшніку ды іншым драбналесьсем.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG