Калі ў лесе знойдзеш першую ягадку-сунічку, трэба сказаць так: навіна-навіначка, мядзьведжая сілачка, зайцаў паварот – ягадку ў рот. Трэба сагнуцца, ягадку падняць і абавязкова зьесьці.
Запомнілі? Толькі ж не пераблытайце – не скажыце: зайцава сілачка, мядзьведжы паварот, – будзе ўсё наадварот. Трэба гаварыць так, як належыць. Навіна-навіначка, мядзьведжая сілачка, зайцаў паварот – ягадку ў рот.
Цяпер, праўда, навучыліся вырошчваць садовыя суніцы. Але я думаю, гэта не памагае. Якія ў садзе могуць быць мядзьведзі й зайцы? Трэба блукаць па лесе, шукаць сапраўдныя суніцы. Тады будзеш здаровы.