Неяк напісалася:
Мова нас лекуе і ўваскрашае – з попелу ў чысты агмень.
Але часам хочацца й самому падзьмуць на моўныя жарынкі, што задрамалі пад тоўшчай рудога попелу. Падзьмуць, каб уваскрэсьлі, заярчэлі ў полымца, чысты і ясны агмень.
Сёньня я прыгадаю адно такое слоўка. З сонечнага Наднямоньня, з майго зялёна-крынічнага ўлоньня, дзе рэчка Гавязьнянка.
Жвірынка. Крупінка жвіру, гравію. Якое гэта было адчуваньне ў летні сонечны поўдзень – ахаладзіцца басанож, ступіць на жвір, разгледзець кожную жвірынку ў чысьцюткай вадзе!
І гэтая жвірынка, гэтае чароўнае слоўка трымае маю памяць пра цэлы сусьвет, зьбіраючы ў біялягічны суплёт і альховыя зарасьнікі, і печкуроў на рачных перакатах, і лугавы мядовы пах вятроўніку, і струменна чыстую, сьцюдзёную ваду малой незабыўнай рачулкі.
Можа, гэтая жвірынка здольная ўратаваць айчыннае ўлоньне ад гвалту цывілізацыі, што зьнішчальным валкам коціць па нашых поймавых краявідах?
Праява, цуд і каштоўнасьць, і надзея на паратунак: малая жвірынка – а цэлы сьвет.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)