Хоць я й ня лекар, але, на маю думку, самая распаўсюджаная хвароба ў студэнцкім асяродку – кішаньковыя сухоты. (Ведаю, бо сам студэнт). Зрэшты, ня толькі ў студэнцкім. Фразэма кішаньковыя сухоты надзвычай вобразная. Сухоты – аднакаранёвае з сушыць; так у народзе традыцыйна мянуюць хваробу з навуковаю назваю тубэркулёз. Кішаньковыя сухоты, на шчасьце, хвароба не такая страшная, хоць і малапрыемная. Кішаньковыя сухоты – гэта безграшоўе, калі вецер гуляе й сьвішча ў кішэні.
Выраз актыўна ўжываецца і ў спалучэньні зь дзеясловам: хварэць на кішаньковыя сухоты (то бок цярпець ад нястачы грошай, класьці зубы на паліцу). Узбуджальнік хваробы дакладна ня вызначаны. Абвастрэньне кішаньковых сухотаў звычайна адбываецца пасьля чарговага падвышэньня цэнаў на тавары й камунальныя паслугі. Калі заканчваецца стыпэндыя, а новае яшчэ не відаць на даляглядзе, хвароба можа перайсьці ў эпідэмію. Вылучаюць тры асноўныя разнавіднасьці вірусу кішаньковых сухотаў: а) грошай няма, b) грошай няма й ня будзе, c) нават не спадзявайцеся.
Не зважаючы на востры характар працяканьня, кішаньковыя сухоты лёгка вылечваюцца пры дапамозе пэўнае колькасьці грашовых знакаў. Чым болей, тым лепей. Перадазаваньне немагчымае ў прынцыпе. Каб не хварэць на кішаньковыя сухоты, магу прапанаваць строгую дыету ў якасьці прафіляктыкі. Чым меней вы ясьце, тым болей грошай застаецца ў вашай кішэні. А галодны бляск у вачох і запалыя шчокі нададуць вам непаўторны выгляд рамантычнага героя. Таму пасьпяшайцеся скарыстацца зь вядомае парады зьменшыць рацыён харчаваньня на 50 %. Тады вы ніколі не захварэеце на кішаньковыя сухоты.