Свой самы вялікі габэлен я зрабіла для офісу кіраўніка наваполацкага філіялу “Белпрамбудбанку”. Было гэта даўно, амаль дзесяць гадоў таму. Памерамі ён – чатыры з паловай на два мэтры. Ткала свой габэлен веку ўручную, на вялізнай раме. Праца гэта марудная й складаная. Нітачка да нітачкі – і гэтак некалькі месяцаў запар, дзень у дзень. Увогуле, мае габэлены для мяне, як дзеці. Хвалюесься за іх, час ад часу згадваеш тыя, што выправіліся ў людзі.
Нядаўна я наведала, маючы клопат, “Белпрамбудбанк” і вырашыла пацікавіцца лёсам свайго дзіцяткі. Аказалася, што ў кіраўніковым кабінэце габэлену ўжо няма. Летась пад кіраўніцтвам менскіх дызайнэраў у будынку зрабілі рамонт, і мой габэлен пераехаў у іншае памяшканьне – банкаўскую залю для паседжаньняў. Адзін зь мясцовых начальнікаў расказаў мне, як для гэтага манэўру прыйшлося габэлен выцягваць праз вакно, бо празь дзьверы не праходзіў. “Мы ж разумеем, што гэта рэч дарагая, таму рабілі ўсё асьцярожна і ўважліва,” з павагай тлумачыў работнік банку.
“Ну во, а ты хвалявалася, – сказала мне ўвечары сяброўка, – застаецца тое, што дарагое”. Пра вартае й каштоўнае беларусы яшчэ кажуць: золата і ў попеле сьвеціцца. А дарагое вымяраецца ня толькі грашыма. Дарагім можа быць: памяць, мастацкі твор, краявід, чалавек, слова. І тады насамрэч: застаецца тое, што дарагое.