Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як умела гатаваць, ды ня ўмела падаваць


Эдвард Кавалеўскі, Магілёў Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Мая мама Леакадыя была настаўніцай, і падчас вучобы ў школе нам, яе дзецям, было вельмі цяжка, бо яна лічыла, што мы ня маем права вучыцца абы-як.

А я, як на злосьць, быў хлапчуком неарганізаваным і неахайным, чаго ня мог мне дараваць наш настаўнік матэматыкі. І вось, атрымаўшы чарговую тройку за кантрольную працу, я спрабаваў апраўдацца перад бацькамі тым, што ўсе задачкі рашыў правільна, а настаўнік мяне ня любіць і штодня прыдзіраецца, і не за што ставіць мне траякі, каб жыцьцё мёдам не здавалася. І – як доказ – паказваю сшытак.

Маці спакойна разглядае сшытак, затым заўважае: “Ты, як тая гаспадыня, што ўмела гатаваць, ды ня ўмела падаваць”. І дадала, што за такі брудны, са шматлікімі крэсьленьнямі сшытак яна асабіста ня толькі тройкі, а нават і двойкі не паставіла б. Вось калі я уцяміў, што мала правільна зрабіць работу, трэба належным чынам яе давесьці да іншых.

Цяпер, ужо сам даўно настаўнік і мастак, я з асаблівай удзячнасьцю ўспамінаю тую Навуку, паўтараючы разам з мамай сваім вучням: як умела гатаваць, ды ня ўмела падаваць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG