Ніколі не забуду, як Ніл Гілевіч на адным з агульнакраёвых сьвятаў нацыянальнай культуры, што ладзілася ў Полацку, сядзеў на сьціплым зэдліку пад каштанам на алеі праспэкту Карла Маркса і падпісваў свае кнігі. Як глыба, як гара, як аксакал. А да яго выцягнулася віхлястая чарга людзей. Кожны меў пры сабе кнігу паэта. Афіцыйна Гілевіча на сьвята не запрасілі, прыехаў ён у Полацак з супрацоўнікамі выдавецтва “Кніга”, якое прывезла на сьвяточны гандаль кнігі разам зь іх аўтарамі.
А побач, на тэатральнай пляцоўцы ля помніка Сімяону Полацкаму, сьпявалася, прамаўлялася, танчылася. Фальклёрныя калектывы зьмяняліся паэтамі, запрошанымі на сьвята, тыя нешта казалі, казалі і казалі – а іх словы, як абгорткі ад чыпсаў і печыва, лёталі сярод стракатай сьціжмы людзей, нікім не пачутыя, нікім не асэнсаваныя. Затым зноў на пляцоўку выходзілі фальклёрныя калектывы. І гэтае суседзтва запрошаных паэтаў з гарою-Гілевічам надавала афіцыйнаму мерапрыемству нейкі непрыхаваны бутафорскі зьмест. “Нібыта па чужой дудцы скачуць”, – падумалася адразу. І толькі Ніл Гілевіч па чужой дудцы скакаць ня хоча. Сядзіць на сьціплым зэдлічку пад каштанам – як глыба, як гара, як аксакал.
Па чужой дудцы скакаць – значыць рабіць нешта па чужой волі, не паводле сваіх перакананьняў, традыцыяў і жаданьняў.