Валянцін Ермаловіч — тэатральны актор і рэжысэр, які прысьвяціў сваё жыцьцё нацыянальнай ідэі. Вэтэран другой усясьветнай вайны, ён быў першым старшынём “Мартыралёгу Беларусі” ў Магілёве. Гаворыць магілёвец Генадзь Суднік:
(Суднік: ) “Сьмерць Валянціна Іванавіча Ермаловіча, безумоўна, вялікая страта. Гэты прыстойны, адукаваны, выхаваны, ветлівы, інтэлігентны чалавек быў беларусам ва ўсім. Ён быў першым у тым, што тычылася адраджэньня ў горадзе Магілёве”.
Валянцін Іванавіч — брат знанага гісторыка Міколы Ермаловіча, які загінуў пад коламі таксоўкі 4 сакавіка 2000 году. Валянцін звычайна казаў, што яны апантаныя адной ідэяй беларускага адраджэньня, але рэалізуюць яе ў розных сфэрах: Мікола — у гісторыі, Валянцін — у культуры і мастацтве.
Ермаловіч на Магілёўшчыне актыўна займаўся станаўленьнем беларускіх народных тэатраў: у Бялынічах, Краснапольлі і ў абласным цэнтры. Спэктаклі ў гэтых тэатрах ставіліся толькі на беларускай мове. Такі быў творчы прынцып Ермаловіча. Гаворыць магілёўскі гісторык Ігар Пушкін:
(Пушкін: ) “Гэты чалавек першым як рэжысэр паставіў твор Васіля Быкава “На чорных лядах”. Многія творы, якія ўпершыню друкаваліся, ставіліся менавіта ім. Гэта быў вельмі славуты чалавек. Як Васіль Быкаў магілёўскага маштабу”.
Валянцін Ермаловіч да апошніх сваіх дзён выступаў у сельскіх раёнах Магілёўшчыны зь беларускімі чытаньнямі, прапагандаваў роднае слова. Ён не дажыў усяго два месяцы да свайго 80-гадовага юбілею.
Разьвітацца з Валянцінам Ермаловічам можна ў залі філярмоніі ў Магілёве. Пахаваньне адбудзецца заўтра, 24 сьнежня.