“Крыніца”, 1924 год:
“Нядаўна прыбыўшы з Віцебшчыны ў Польшчу чалавек вось што расказвае аб беларушчыне там: “Імкненьне к навучаньню беларускае мовы ахоплівае шырокія колы рабочых і сялян. Моладзь, настаўніцтва, чыноўнікі з вялікай зацікаўленасьцю знаёмяцца з беларускай мовай, гісторыяй, гаспадаркай і агульнымі ўмовамі беларуса, як у далёкай будучыне, так і ў сучасны мамэнт. У Віцебску арганізаваны беларускія курсы, якія так-жа маюць быць арганізаваны і на правінцыі. На курсы вызначаны выкладчык, добра сьвядомы беларус, і праца ідзе зь вялікім посьпехам і зацікаўленасьцю”.
“ЛіМ”, 1954 год:
“У лозунгах, транспарантах і пано вакзал і Прывакзальная плошча. Яе афармленне адлюстроўвае тэму “СССР — магутная чыгуначная дзяржава”. Увагу мінчан прыцягвае новы будынак паштамта па праспекту імя Сталіна, упрыгожаны барэльефамі Маркса, Энгельса, Леніна, Сталіна. Лепшыя мастакі рэспублікі прынялі ўдзел у афармленні Цэнтральнай плошчы сталіцы на тэму “Круты ўздым сельскай гаспадаркі”. У знешнім афармленні Палаца прафсаюзаў увасоблена тэма “Павышэнне добрабыту совецкіх працаўнікоў”.
“Знамя юности”, 1984 год. Сакратар партарганізацыі Саюзу кампазытараў БССР Леанід Захлеўны напярэдадні ІХ зьезду кампазытарскай арганізацыі:
“Думаю, што ў рамках зьезду адбудзецца самая сур’ёзная размова аб праблемах нашай эстрады. На старонках газэтаў і часопісаў сёньня зьяўляецца шмат артыкулаў аб нездавальняючым стане справаў у лёгкім жанры… Чамусьці эстрада ўжо даўно разглядаецца як мастацтва другога гатунку. І, відаць, таму часта аддаецца на водкуп людзям, якія ня маюць нават спэцыяльнай адукацыі. Гэта ў прынцыпе няслушна. Пісаць для эстрады мусяць не дылетанты, а прафэсійныя кампазытары”.