Адна з цэнтральных газэт, перадаючы па-беларуску думку старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова, напісала, што “прафесіянальны парламент у Беларусі адбыўся”. На беларускае вуха такі сказ дзіўны. Парлямэнт – гэта не падзея. Адбыцца – значыць прайсьці або быць праведзеным, здарыцца – орган улады, вядома ж, ня можа. Журналіст у гэтым выпадку пераклаў словы свайго суразмоўцы аўтаматычна, не зважаючы на тое, што дзеяслоў адбыцца ня тоесны расійскаму состояться. Калі маем на ўвазе рэалізацыю, рэалізаванасьць нечага, беларускае слова адбыцца не ўжываецца. У гэтым значэньні ў нас іншыя дзеясловы – зьдзейсьніцца, рэалізавацца. Творца напоўніцу праявіў свой патэнцыял – тым самым ён зьдзейсьніўся або рэалізаваўся. Калі орган улады аформіўся, змог выкарыстаць свае паўнамоцтвы, добра зарэкамэндаваў сябе – значыць, ён зьдзейсьніўся.
Так што запомнім: парлямэнт не адбываецца, адбываецца, напрыклад, паседжаньне парлямэнту, сам ён можа зьдзейсьніцца.
Так што запомнім: парлямэнт не адбываецца, адбываецца, напрыклад, паседжаньне парлямэнту, сам ён можа зьдзейсьніцца.