Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нікаля Сарказі: неабходная палітычная абарона Беларусі


Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель. Сустрэча адбылася 14 сьнежня ў Бэльгіі падчас зьезду Эўрапейскай народнай партыі (ЕРР).

У размове зь лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў, Ангела Мэркель адзначыла, што Нямеччына пільна сочыць за тымі падзеямі, якія сёньня адбываюцца ў Беларусі.

“У інтарэсах Нямеччыны – дэмакратычная Беларусь. Наш урад гатовы ў кожную хвіліну распачаць супрацоўніцтва з вашай краінай і аказаць неабходную падтрымку, у тым ліку й эканамічную”, – дадала спадарыня Мэркель.

Тэму Беларусі закрануў у сваім выступе на зьезьдзе ЕРР і міністар унутраных справаў Францыі Нікаля Сарказі. “Кажучы пра пэрспэктывы Эўразьвязу, мы павінны ў першую чаргу казаць не пра пашырэньне межаў, а пра пашырэньне прынцыпаў, на якіх базуецца ЭЗ. На мапе Эўропы ёсьць такія краіны, як Беларусь, дзе няма свабоды і дэмакратыі, дзе ўлада ўжывае рэпрэсіі супраць уласнага народу, – сказаў Нікаля Сарказі. – Эўропа павінна зьмяніць сваё стаўленьне да праблемы Беларусі. Сёньня не дастаткова проста маральных жэстаў, неабходная палітычная абарона Беларусі, мы павінны ў гэтым кірунку выкарыстаць усе дыпляматычныя магчымасьці краінаў-сябраў ЭЗ”.

14 сьнежня ў Бэльгіі лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч прымаў удзел у зьезьдзе найбуйной партыі Эўропы – Эўрапейскай народнай партыі (ЕРР). Зьезд ЕРР ёсьць сустрэчай на навышэйшым узроўні кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў 10 з 25 краін Эўразьвязу й лідэраў апазыцыі тых краінаў, дзе кіруюць правацэнтрысцкія партыі, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Мілінкевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG