Дакумэнт таксама прадугледжвае выдаткаваньне з фэдэральнага бюджэту ЗША 27,5 млн. даляраў на падтрымку дэмакратычных працэсаў у Беларусі. Законапраект падтрымалі 397 кангрэсмэнаў, і толькі два галасавалі супраць.
У дакумэнце адзначаецца, што Злучаныя Штаты патрабуюць неадкладнага вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі, не прызнаюць вынікаў сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама не прызнаюць у будучыні вынікаў любога рэфэрэндуму, які касуе незалежнасьць Беларусі.
Нагадаем, што "Акт аб дэмакратыі для Беларусі" быў упершыню прыняты Кангрэсам ЗША ў кастрычніку 2004 году.