Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чаго найбольш баяцца жанчыны? Старэць, таўсьцець, аставацца ноччу адной” (1966)


Зьміцер Падбярэскі, Менск Агляд публікацыяў у беларускай прэсе ад 30 кастрычніка розных гадоў.

“Комуніст” у 1936 годзе друкуе лёзунгі ЦК ВКП(б) да ХІХ гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі: “Няхай жывуць советскія лётчыкі — гордыя сокалы нашай радзімы! Шырэй разгорнем советскі гандаль у горадзе і вёсцы! Няхай жыве роўнапраўная працоўная жанчына! Вырасцім здаровых, жыццярадасных дзяцей, адданых сваёй советскай радзіме! Ды канца выкаранім трацкісцка-зіноўеўскіх мярзотнікаў — фашысцкіх разведчыкаў, шпіёнаў і шкоднікаў!”

“ЛіМ” у 1946 годзе знаёміць з абмеркаваньнем дакладу Жданава аб часопісах “Звезда” і “Ленинград” на сходзе пісьменьнікаў Менску. Міхась Лынькоў адзначае: “Асобныя паэты ў лірычных вершах на глыбока інтымныя тэмы часам да таго адрываюцца ад сучаснасці, што літаральна заблытваюцца “ў косах мілай” ці тонуць у “вачах суседа Янкі”, ды пры гэтым часам столькі разводзяць нуды, сусветнага, а то і міжпланетнага суму, адчаю, што чытач за галаву хапаецца: “Няхай-бы ты спарахнела такое каханне!”

“Ніва” ў 1966 годзе зьмяшчае вынікі дасьледваньня англійскага псіхоляга на тэму “Чаго баяцца жанчыны?” А вось чаго. Найперш — старэць, потым таўсьцець, публічна выступаць з прамовамі; аставацца ноччу адной; пакрыўджаньня пачуцьцяў бліжняга; таго, каб нашыя дзеці нас не расчаравалі; прызнаньня за несымпатычную асобу; крытыкі; каб не пакінуў той, каго кахаюць; выгляду замала жаночага; выгляду занадта жаночага; мышэй, вужак і павукоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG