Хай усіх добрых людзей бароніць Бог ад таго, што здарылася з нашай сям’ей у лютым 2006 году. Арышт сяброў “Партнэрства”, ператрусы, АМОН, шок...
Не звар’яцела, напэўна, толькі таму, што не глядзела жахлівыя кадры БТ, ня слухала паток хлусьні на майго сына і яго сяброў.
Скамянела, сьлёз амаль не было. Толькі адчай і боль. Боль гэты, дарэчы, і цяпер са мной. Амаль адразу ўцяміла і зразумела, што сыночак мой у бядзе, што так яму дрэнна і цяжка – ня выказаць словамі. Амаль адразу вырашыла: толькі я, толькі мая любоў і дапамога змогуць падтрымаць, зьберагчы, уратаваць майго сыночка! Зразумела – калі не я, то хто???
І пачалося новае жыцьцё: КДБ, пракуратура, суды, кабінэты, сустрэчы, размовы, адвакаты, пасылкі, лісты, спатканьні, перадачы, чэргі... Чэргі паўсюль. Даўжэзныя чэргі з заплаканных жанчын: маці, бабуль, жонак, сёстраў. Уражаньне жахлівае. Пакуль не сутыкнешся сам, не паверыш. Але гэта так. Мора людскога гора і жаночых слёз. Усе гэта я пабачыла на свае вочы, усё гэта я адчула сваім сэрцам, праз усё гэта прайшла. Я загартавалася. Амаль што ня плакала, у высокія кабінэты хадзіла з упэўненасьцю і верай. Гэтыя бясконцыя чэргі жаночыя падтрымлівалі мяне, давалі моц.
Жанчынкі мае дарагія, сябровачкі па няшчасьці! Ваш нязломны дух, ваша спагада, ваша вера ў сваіх дзетак, ваша любоў да іх і мне давалі моц! Спачуваю ўсім вам, спадарыні Віялета, Ангеліна, Валянціна, Людміла, Марына, Ілона, Тацяна, Галіна, Вера, Ганна, Натальля, Ірына, Вольга... Зычу дабра і шчасьця! Упэўнена, што вы дачакаецеся сваіх родных, і ўсё ў вас будзе добра.
Я веру, што абавязкова дачакаюся свайго сыночка Міколу. Тым больш, што чакаем мы цяпер ужо ўтрох: я, яго жонка Паліна і немаўлятка Лізачка, якая нарадзілася, пакуль татачка быў за кратамі. А тры жанчыны, якія любяць і чакаюць, гэта вялікая сіла!
Любыя мае жанчынкі! Будзем разам маліцца за сыноў, братоў, бацькоў нашых! Гасподзь пачуе нас і дапаможа нам.
“У беларускую жанчыну, Калі тут праўду ёй аддаць, Ніхто шчэ каменем ня кінуў І не адважыцца кідаць!”
Так пісаў паэт. Вось таму я веру ў сябе, у вас, мае моцныя і пяшчотныя жанчыны Беларусі! Жанчына ўратуе сьвет!
Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: П/С 44 Vinohradska 1, Praha 110 00
E-Mail: svaboda@rferl.org
Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 266 39 52

Яўгенія Астрэйка – маці палітзьняволенага Міколы Астрэйкі. Нарадзілася ў Дуброўне на Віцебшчыне. Эканаміст паводле адукацыі, цяпер на пэнсіі. Мае двух сыноў – Аляксандра і Міколу і ўнучку Лізу. Сябра камітэту дапамогі рэпрэсаваным “Салідарнасьць”.
***
Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: П/С 44 Vinohradska 1, Praha 110 00