Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вуячыч перамог Кабзона (1966)


Зьміцер Падбярэскі, Менск Агляд публікацыяў у беларускай прэсе ад 25 кастрычніка розных гадоў.

Пад рубрыкай “Пісьмы зь вёскі” “Беларуская крыніца” ў 1936 годзе адзначае: “Да нас даходзяць чуткі і аб справе беларускай школы. Мы даведваемся, што ўсюды падаюць дэклярацыі за беларускую школу. Мы таксама хочам роднай, беларускай школы, але ня ведаем, што і як рабіць, каб дабіцца для сваіх дзяцей школы ў роднай, беларускай мове. Добрыя людзі, зайдзіце і ў нашую вёску з факелам сьвятла… Адрыс наш такі: Данэйкі, Пачапаўскай воласьці, Наваградзскага павету”.

У 1946 годзе ў “Звяздзе” мой дзед Пётр Падбярэзскі, старшыня Камітэту па радыёвяшчаньню, адказвае на крытыку: “Створана камісія па адбору і перагляду ўсяго музычнага фонду і рэпертуара музычнага радыёвяшчання з тым, каб адсеяць нізкапробныя, безыдэйныя і пошлыя нумары і ў далейшым шырэй выкарыстоўваць багацце і рознастайнасць музыкальнай культуры, прапагандаваць… класічную музыку, творы советскіх кампазітараў і значна расшыраць паказ твораў беларускіх советскіх кампазітараў”.

“Знамя юности”, год 1966. Газэта паведамляе з Масквы: “Сталі вядомыя імёны пераможцаў першага Ўсесаюзнага конкурсу на лепшые выкананьне совецкай песьні і лепшую савецкую песьню. Журы прысудзіла першыя прэміі салісту ансамблю песьні і танцу Беларускай вайсковай акругі Віктару Вуячычу, салістцы Тбіліскай філярмоніі Венэры Майсурадзе і бакінскаму квартэту “Гая”. Другімі прэміямі адзначаны І.Кабзон (Масква) і актэт “Лайнэ” (Эстонія)”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG