Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Зафарбаваных квадратных мэтраў усё больш, а сапраўды вялікага жывапісу чамусьці істотна не дадаецца” (1986)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісала беларуская прэса 17 кастрычніка ў розныя гады.

“Комуніст”, 1936 год:

“Вучні Чырвонаніўскай пачатковай школы, Варатынскага сельсовета, горача адгукнуліся на прапанову прыняць удзел у дапамозе жанчынам і дзецям Іспаніі. Кожны вучань з радасцю гаворыць: “Мой бацька дапамагае рабочым Іспаніі, а я хачу дапамагчы іх дзецям”. Вучні тут жа, у школе, сабралі 10 рублёў 63 капейкі. Збор сродкаў працягваецца”.

“Советская Белоруссия”, 1986 год. Заір Азгур адзначае:

“Даўно заўважана ўсімі намі гэтая далёка не заўсёды апраўданая “гігантаманія” тых ці іншых мастакоў. Непамернае павелічэньне палотнаў, аўтары якіх з аднолькавай упэўненасьцю ў посьпеху выяўляюць і групавы партрэт, і пейзажную панараму, — факт, відаць, такі, што ўсім кідаецца ў вочы. Зафарбаваных квадратных мэтраў усё больш, а сапраўды вялікага жывапісу чамусьці істотна не дадаецца”.

“Звязда”, 1996 год. Зварот Канстытуцыйнага суду да дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу:

“Канстытуцыйны суд… звяртае ўвагу дэлегатаў на тое, што ў адпаведнасці з арт.74 Канстытуцыі права назначэння рэспубліканскага рэферэндуму і прызначэння даты яго правядзення належыць толькі Вярхоўнаму Савету. Ніякі іншы орган, ніякая службовая асоба, у тым ліку і Прэзыдэнт, не маюць права назначыць рэферэндум ці змяніць дату яго правядзення. Прыняцце Ўсебеларускім народным сходам якіх-небудзь рашэнняў па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Вярхоўнага Савету, будзе нічым іншым, як грубым парушэннем Канстытуцыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG