Прывітаньне, разам з вамі ў беларускім сеціве я – Севярын Квяткоўскі.
Сачыць за галадоўкай вернікаў царквы “Новае жыцьцё” можна он-лайн. Гэтая пратэстанцкая грамада Менску мае свой сайт. На старонцы паведамляецца, што на момант 13 кастрычніка ў акцыі пратэсту бяруць удзел 214 чалавекі. Тут жа можна падрабязна даведацца пра прычыны акцыі пратэсту, пра бачаньне вернікаў стаўленьня ўладаў да пратэстантаў.
На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць навіну: Міністэрства юстыцыі абвясьціла пра вяртаньне ў заканадаўства калгасу (калектыўнай гаспадаркі) як формы ўласнасьці. Вось некаторыя водгукі:
“Як назву не зьмяняй, а калгас калгасам і застаўся”.
“Цяпер у калгасьнікаў няма падставы крыўдаваць, калі іх называюць калгасьнікамі. А то некаторыя лічылі сябе “працаўнікамі сяла” ці нават “фэрмэрамі”.
“Усё даўно трэба перайменаваць у калгасы. Не Рэспубліка Беларусь, а Калгас Беларусссія. Не прэзыдэнт, а старшыня”.
Літаратурны крытык Павал Абрамовіч піша на сайце “Літара” свае ўражаньні ад творчасьці турэцкага пісьменьніка Памука, які атрымаў сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры: “Асабіста я чытаў "Мяне завуць чырвоны" Памука. Мне вельмі спадабалася. Шкада, што пасьля гэтай кнігі аўтара назвалі "турэцкім Умбэрта Эка". "Мяне завуць чырвоны" мне больш падабаецца за "Імя ружы". Так, дэтэктыў, так, аповед пра мастацтва, так, рэканструкцыя сярэднявечча, але ў Памука — стыль, тонкія назіраньні пра Захад і Усход і адрознасьць іх творчага мэтаду і жыцьцёвага крэда, любоўная лінія нарэшце”.
Блогер researcher_ik заклікае інтэрнэт-грамаду да стварэньня сайту, дзе месьціліся б беларускамоўныя вэрсіі розных кампутарных праграмаў: “Байнэт усе расьце і ўсе больш патрэба ў такіх рэчах. Таму я прапаную зрабіць беларускія вэрсіі скрыптоў, самых розных, агульнадаступнымі, бесплатнымі і галоўнае – каб яны ўсе былі ў адным месцы. Браць удзел у працы могуць усе жадаючыя, для гэтага не патрэбна спэцыяльных ведаў”.
Карыстальнікі байнэту не абмінулі тэму пятніцы 13-га. Хтосьці піша, што ня верыць у прымхі і забабоны, ня верыць, але на ўсяк выпадак асьцерагаецца, а блогер Pifour жартуе: “Брацца шлюбам лепш 13-га чысла ў пятніцу. Пазьней на гэта можна будзе сьпісаць усе няўдачы ў шлюбе”.
Магілёўскі паэт Дзьмітры Дзьмітрыеў захоплены ідэяй стварэньня дыску з запісамі аўтарскай дэклямацыі беларускіх паэтаў, аздобленай музыкай. Дзімітры натхніўся праграмай “Начная чытанка” на Радыё Свабоды, спампаваў з нашага сайта вершы Веры Бурлак і зьміксаваў іх з музыкай. У блогу паэта ёсьць спасылка на гэтыя творы.
Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі быў Севярын Квяткоўскі. Да сустрэчы ў оф-лайне.