“Звязда” ў 1946 годзе паведамляе з Бэрліну аб працэдуры вынясеньня прысуду ваенным злачынцам: “Кантрольны Совет пацвердзіў, што прывядзенне ў выкананне смяротных прыгавораў асобам, прысуджаным да кары смерцю Міжнародным Ваенным Трыбуналам, адбудзецца 16 кастрычніка 1946 года. Пры пакаранні смерцю будуць прысутнічаць члены чатырохбаковай камісіі, назначаныя для гэтай мэты, а таксама па два прадстаўнікі прэсы ад кожнай з акупіруючых дзяржаў і адзін афіцыяльны фатограф”.
“Камсамольцы павінны ўзяць пад кантроль працу гандлю, — заяўляе ў 1956 годзе “Знамя юности”. — Нельга мірыцца з тым, што ў пагоні за астранамічнымі лічбамі выкананьня фінансавых плянаў работнікі рэстаранаў, чайных, закусачных фактычна спойваюць кліентаў, ідучы ўсьлед за невымерным апэтытам п’яніцаў. П’яны чалавек — гэта патэнцыйны хуліган. Ад алькаголю да злачынства — адзін крок. Шмат значыць асабісты прыклад камсамольцаў, іхняя прынцыповасьць”.
Газэта “Свабода” на гэтым тыдні ў 1996 годзе зьмясьціла зварот экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі да супрацоўнікаў міліцыі, КДБ, Мінабароны: “Сёньня на вуліцы выходзяць не бандыты і не найміты заходніх спэцслужбаў, як тое сцьвярджае афіцыйная прапаганда. Лепшыя людзі нашай краіны, тыя, хто ня страціў годнасьць і сумленьне, адчайна спрабуюць спыніць наступ дыктатуры. Гэта вашыя браты і сёстры, вашыя бацькі й маці. Не падымайце на іх руку. Не рабіцеся саўдзельнікамі злачынных учынкаў высокапастаўленых авантурыстаў”.