“Беларуская крыніца”, 1926 год. Да 10-годзьдзя з дня заснаваньня газэты “Крыніца”:
“8 кастрычніка 1917 году, 10 гадоў таму, у Петраградзе ўбачыла сьвет “Крыніца”. Яна пачала гуртаваць каля сябе тых сьведамых Беларусаў, якія жадалі кіраваць свой народ Беларускі на шляхі хрысьціянскай культуры і цывілізацыі, паводле думкі якіх пролетарскі матарьялізм Маркса зь яго дыктатурай пролетарыяту Беларускаму Народу, пераважна сялянскаму, ня суліць нічога асаблівага”.
“Комуніст”, 1936 год. Пра ўрачыстае пасяджэньне прэзыдыюму Акадэміі навук БССР да 30-годзьдзя літаратурнай дзейнасьці Якуба Коласа:
“Пасьля ўступнага слова прэзідэнта Акадэміі навук БССР акад. І.З.Сурты, прысвечанага юбіляру, быў заслухан даклад акад. І.І.Замоціна аб творчым шляху Якуба Коласа. Выказаныя ў прывітаннях ад партыйнай і камсамольскай арганізацый Акадэміі і піонераў падшэфнай школы віншаванні Якубу Коласу былі цёпла падтрыманы перапоўненай аўдыторыяй. Урачыстае пасяджэнне завяршылася прамовай Якуба Коласа, якая была выслухана з выключнай увагай”.
“Имя”, 1996 год. Пісьменьнік Эфраім Сэвэла пра вучобу ў БДУ:
“Беларусь тых гадоў была цалкам іншая. Яна была надзвычай інтэрнацыянальная. Беларусы наагул ня ведалі, што такое беларуская нацыянальнасьць, таму што ніхто ня ведаў мовы. Усе дыктары на радыё былі габрэі, пры гэтым толькі яны складалі беларускамоўную частку насельніцтва. Да вайны беларусы былі вельмі ціхім народам, які рэзка зьмяніўся па вайне. Вылезьлі наверх гэтыя п’яніцы-партызаны, якія зрабілі беларусаў антысэмітамі… Партызаны таксама часта рабавалі габрэйскія дамы… І я зьехаў зь Беларусі”.