Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ня можа істнаваць ніякая асоба, ніякае “я”, каторая-б абышлася бязь нічога, бяз свае ўласнасьці” (1926)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскi Агляд публікацыяў у беларускай прэсе ад 6 кастрычніка розных гадоў.

На гэтым тыдні 1926 году “Беларуская крыніца” за подпісам Беларус друкуе такія развагі: “Раз ёсьць чалавечае “я”, то лагічна бяручы мусіць быць і “маё”. Ня можа істнаваць ніякая асоба, ніякае “я”, каторая-б абышлася бязь нічога, бяз свае ўласнасьці. Да асобы чалавека, да гэтага людзкога “я”, належаць усе дары фізычныя і духовыя, потым тое, што з гэтымі дарамі зьвязана: веда, адзеньне, яда, а нават тое мейсца, дзе чалавек знаходзіцца на зямлі або ў паветры…”

З тэкстам пастановы прэзыдыюму Бабруйскага гарадзкога савету “Аб парушэнні педрабфакам абавязковай пастановы Горсовета ад 7 сакавіка 1936 г. №4 “Аб ахове і доглядзе зялёных насаджэнняў” знаёміць у 1936 годзе “Комуніст”: “За вырубку педрабфакам на Пролетарскай вуліцы сырарастучага дрэва (ліпа) без дазволу Зялёнай гаспадаркі Горсовета, прэзідыум Горсовета пастанаўляе: аштрафаваць дырэктара педрабфака т.Розенбаум і загадчыка гаспадаркай педрабфака на 100 руб. кожнага. Пастанову апублікаваць у друку”.

У 1946 годзе “Чырвоная змена” друкуе такую інфармацыю БЕЛТА: “З 1 кастрычніка гэтага года ва ўсіх тэатрах рэспублікі зніжаны цэны на білеты. Іх кошт цяпер на 20-25 працэнтаў ніжэй ранейшага. У Беларускім дзяржаўным Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, напрыклад, білеты на вячэрнія прадстаўленні каштуюць зараз ад трох да трынаццаці, а на ранішнія — ад двух да дзевяці рублёў… У абласных тэатрах кошт білетаў на вячэрнія спектаклі цяпер не перавышае дзесяці рублёў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG